Яны вярталіся з перамогай…
Яны вярталіся з перамогай…
О, колькі яшчэ
Праз гады штармавыя
Палаючай праўды
Нікім не адкрыта,
Каб сталі праўдзівымі
Словы святыя:
“Ніхто не забыты,
нішто не забыта…”
М. Танк
Тэма Вялікай Айчыннай вайны – адна з самых галоўных тэм у жыцці кожнага беларуса. Думаю, што галоўнай яна будзе і надалей, бо помніць будуць многія пакаленні і лічбы (кожны чацвёрты на Беларусі загінўў у той суровы час), і зямлянкі лясныя, якія ўжо паспелі зарасці травой. Раны вайны – самыя страшныя. Яны вельмі цяжка загойваюцца.
Я ведаю вайну толькі па ўспамінах старэйшых і па літаратурных творах. Якой яна была? Не магу да канца ўявіць? Каму яна спатрэбілася? Пытанні гэтыя не даюць мне спакою.
Вялікая Айчынная вайна стала самай жудаснай вайной за ўсю гісторыю чалавецтва. Любоў да Бацькаўшчыны, чалавечая годнасць, нянавісць да захопнікаў заклікалі ісці ў бой супраць тых, хто жадаў ператварыць нашу зямлю ў лагер смерці за калючым дротам. Колькі загубленых лёсаў, колькі спаленых фашыстамі вёсак, колькі загінуушых людзей ад голаду, холаду і ад крывавых рук акупантаў стварылі страшную карціну гэтага часу!
Варты захапленння подзвіг савецкага народа ў гэтай вайне. Непасільны цяжар нягод і пакут вынеслі на сваіх плячах салдаты і афіцэры. З заводаў выпускаліся новыя танкі, самалёты, накіроўваючыся на фронт. Цяжка паверыць, што гэта тэхніка стваралася рукамі жанчын і дзяцей. Навокал гучала: “Усё для фронта, усё для перамогі!”
Мы жывём у краіне, дзе жорсткая праўда і трагедыя Вялікай Айчыннай вайны і сёння адгукаецца болем у людскіх сэрцах. 9 Мая 2015 года… 70 год прайшло з таго шчаслівага, незабыунага дня, калі Сцяг Перамогі ўзвысіўся над зямлёй. Сёння мы павінны помніць пра вялікі кошт гэтай перамогі, помніць тых, хто вярнуўся з вайны з перамогай або аддаў сваё жыццё ў імя нашай светлай будучыні. Няхай жа памяць аб кожным салдаце жыве вечна ў нашых душах, а кожны Дзень Перамогі назаўжды застанецца вялікім днём!
Карына Аляксеенка, вучаніца 11 класа