ПЯТЫ КЛАС – ЁН ЦЯЖКІ САМЫ
Як гэта бывае – час пралятае вельмі хутка. Не паспелі заўважыць, а ваша дзіце паспяхова (ці не вельмі) скончыла пачатковую школу- і вось яно – “свабоднае плаванне” пяцікласніка.
На змену адной любай, добра знаемай настаўніцы, з’яўляецца вялікая колькасць новых, не заўседы зразумелых выкладчыкаў. Кожны з іх мае да выхаванцаў свае патрабаванні і па-свойму выкладае прадмет. Межы знаходжання ў школе значна павялічваюцца: калі раней родны кабінет трэба было пакIдаць толькі дзеля абеда ці ўрока фізічнага выхавання, то зараз трэба самастойна пераходзіць з аднаго кабінета ў другі, з паверха на паверх, праз натоўп іншых, часцей за ўсе, “вялікіх” дзяцей. Безумоўна, гэтыя цяжкасці не могуць не паўплываць на паспяховасць навучання. Чаму гэта адбываецца?
Узрост дзяцей 5 класа можна назваць пераходным ад малодшага школьнага да малодшага падлеткавага. Псіхалагічна гэты ўзрост звязаны з паступовым здабыццём пачуцця даросласці - галоўнага асобаснага новаўтварэння малодшага падлетка. Адбываецца замена вядучай псіхалагічнай каштоўнасці – вучэбнай дзейнасці (што было характэрна для малодшага школьніка) на дзейнасць мі Германіі км кмжасабовых зносін. Такім чынам, паступова мяняюцца прыярытэты ў сценах школы і, пераходзячы з пачатковай школы ў сярэднюю, дзіця падуласна не толькі знешнім, але і ўнутраным зменам.
Паспяховасць адаптацыі малодшага падлетка залежыць не толькі ад інтэлектуальнай гатоўнасці, але і ад таго, наколькі добра ён умее наладжваць адносіны і мець зносіны з аднакласнікамі і педагогамі, выконваць школьныя правілы, арыентавацца ў новых сітуацыях.
Што неабходна ведаць бацькам, каб дапамагчы адаптацыі сваіх вучняў?
1. Натхняйце дзіцяці на аповед пра свае школьныя справы. Не абмяжоўвайце свой інтарэс звычайным пытаннем тыпу: "Як прайшоў дзень у школе?» Кожны тыдзень выбірайце час, вольны ад хатніх спраў, і ўважліва гутарце з дзіцем пра школу. Запамінайце асобныя імёны, падзеі і дэталі, пра якія дзіця паведамляе вам, выкарыстоўвайце іх у далейшым дзеля таго, каб пачынаць падобныя гутаркі аб школе. Акрамя таго, абавязкова пытайцеся вашага дзіцяці аб яго аднакласніках, справах у класе, школьных прадметах, педагогах.
<pre> 2. Рэгулярна гутарце з настаўнікам вашага дзіцяці аб яго паспяховасці, паводзінах і ўзаемаадносінах з іншымі дзецьмі. </pre> <pre> Нават калі няма асаблівых падстаў для турботы, кансультуйцеся з настаўнікам вашага дзіцяці не радзей, чым раз у 2 месяцы.</pre> <pre> Без ваганняў пагутарыце з настаўнікам, калі вы адчуваеце, што не ведаеце пра школьнае жыцце вашага вучня, або аб яго праблемах, звязаных са школай, або пра ўзаемасувязі яго школьных і хатніх праблем.</pre>3. Дапамагайце дзіцяці выконваць хатнія заданні, але не рабіце іх самі. Усталюйце разам з дзіцем адмысловы час, калі трэба выконваць хатняе заданне і сачыце за выкананнем гэтых установак. Прадэманструйце сваю цікавасць да гэтых заданняў і пераканайцеся, што ў дзіцяці ёсць усё неабходнае для іх выканання.
4. Асаблівыя намаганні прыкладзіце для таго, каб падтрымаць спакойную і стабільную атмасферу ў хаце, калі ў школьным жыцці малечы адбываюцца змены. Паспрабуйце пазбегнуць вялікіх змяненняў або парушэнняў у хатняй атмасферы на працягу пераходу дзіцяці з пачатковай школы ў сярэднюю. Спакой хатняга жыцця вашага вучня дапаможа яму больш эфектыўна вырашаць праблемы ў школе.
Добрых адзнак і ўпэўненых ведаў вам!