Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Сям’я – малая Радзіма

Дата: 21 сентября 2018 в 16:26
411 просмотров

Дзяцінства бывае розным. Дзеля каго-та – пасляваенныя гады разбуранай страны, голад, бясхлебіца. Камусьці пашчасціла нарадзіцца ў росквіт сацыялістычнага існавання краіны, з дармавым дзяржаўным жыллем і паўсюдным дэфіцытам. Сеняшнія студэнты – нараджэнцы міленіума, сведчыкі камп’ютэрызацыі і тэхналагічнага бума. Якім будзе дзяцінства жыхароў дваццаць першага стагоддзя?

   Упэўнена можна сцвярджаць толькі адно: у які б час не нарадзіўся чалавек, дзеля станоўчага яго росквіту самае неабходнае – гэта сям’я, дом, які складае падмурак будучага дарослага. Ад таго, чым жыве сям’я, што з’яўляецца галоўным накірункам у яе развіцці, залежыць напрамак дзеяння падрастаючага дзіцяці. І калі асноўное, на чым трымаецца малая Радзіма – сям’я – гэта ўзаемападтрымка, павага, безацэнная любоў, то есць заснаванне спадзявацца на дастойную змену.

     Як зразумець, ці ўсе мы, бацькі,  робім так, як трэба? Паспрабуйце адказаць на пытанні нескладанага тэсту.

 Ці можаце Вы:

1. У любы момант пакінуць усе свае справы і заняцца дзіцем?

2. Параіцца з дзіцем, нягледзячы на ​​яго ўзрост?

3. Прызнацца дзіцяці ў памылцы, зробленай ў адносінах да яго?

4. Папрасіць прабачэння перад дзіцем у выпадку сваёй няправасці?

5. Авалодаць сабой і захаваць самавалоданне, нават калі ўчынак дзіцяці вывеў Вас з сябе?

6. Паставіць сябе на месца дзіцяці?

 7. Паверыць хаця б на хвілінку, што Вы добрая фея або цудоўны прынц?

 8. Расказаць дзіцяці павучальны выпадак з дзяцінства, які выставіць Вас у нявыгадным святле?

 9. Ці заўсёды устрымліваецеся ад слоў і выразаў, якія могуць параніць дзіцяці?

 10. Паабяцаць дзіцяці выканаць яго жаданне за добрае паводжанне?

<pre>      Кожны сцвярджальны адказ - адзін бал. Колькі балаў павінен набраць лепшы бацька? Правільна, чым больш, тым лепш, пажадана - 10. Прачытаўшы пытанні яшчэ раз, можна ўзяць іх за кіраўніцтва да дзеяння і прымножыць колькасць любові, дабра і міласэрнасці ў нашых сем'ях.</pre>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.