Парады школьнага псіхолага бацькам першакласнікаў
Вось амаль ўжо і скончыліся летнія канікулы. “Лето – это маленькая жизнь…», як спявае вядомы акцер. Якім яно атрымалася, жыцце дзяцінства ў дзевяноста два дні? У кожнай сям’і па-свойму.
Хтосьці пад прыглядам бабулі, можа нават у весцы (шчасліўчык!), ці на дачы (хто на Вячу, а я – на дачу!), альбо з матуляй, у пошуках збаўлення ад пекла, на гарадскім пляжы. Камусьці давялося вандраваць па краіне ці за межамі: вось дзе скарб натхнення і ўспамінаў!
Але, як кажуць, усе мусіць скончвацца. Прыйшоў час збірацца ў школу.
Вядома ж, самым урачыстым “Дзень ведаў” будзе для першакласснікаў. Для бацькоў маленькіх вучняў пачынаецца новая эра ў сямейным жыцці – школьная пара.
Як жа падрыхтаваць учарашняе дашкаля да сур’езнай справы: навучання?
Ўмова, якая моцна палягчае жыццё дзіцяці - самасастойнасць. Пакажыце яму, як правільна ўкладваць у партфель кніжкі і сшыткі. Збярыце пенал. Вывучыце з малым ваш хатні адрас і тэлефон. Праверце, ці ўмее ваша дзіця самастойна завязваць шнуркі, зашпільваць гузікі і маланкі, пераапранацца без вашай дапамогі ў спартыўны касцюм, складваць акуратна свае рэчы.
Каб наладзіць дзіцячы арганізм на працоўны лад, варта памятаць пра старыя і надзейныя спосабы падтрымання здароўя першакласніка. Гэта захаванне рэжыму дня: сон не менш за 10 гадзін у суткі, абавязкова разнастайнае харчаванне, фізічныя практыкаванні. Апраўданым будзе абмежаванне прагляду тэлеперадач да 30 хвілін у дзень. Добра аднаўляюць эмацыйны дабрабыт дзіцяці працяглыя (да двух гадзін) прагулкі на паветры - не прагулкі па крамах, а прагулкі ў парку.
<pre> А ці хоча будучы першаклашка вучыцца? Адказаць на гэтае пытанне дапаможа наш нескладаны тэст. Прапануйце дзіцяці пагадзіцца ці не пагадзіцца з гэтымі сцвярджэннямі:</pre> <pre> </pre> <pre> 1. Калі я пайду ў школу, у мяне з'явіцца шмат новых сяброў.</pre> <pre> 2. Мне цікава, якія ў мяне будуць ўрокі.</pre> <pre> 3. Я буду запрашаць на дзень нараджэння ўвесь клас.</pre> <pre> 4. Я хачу, каб урок доўжыўся даўжэй, чым перапынках.</pre> <pre> 5. Калі пайду ў школу, я буду добра вучыцца.</pre> <pre> 6. Цікава, што ў школе даюць на сняданак.</pre> <pre> 7. Самае лепшае ў школе - гэта вакацыі.</pre> <pre> 8. Мне здаецца, што ў школе цікавей, чым у дзіцячым садзе.</pre> <pre> 9. Мне вельмі хочацца ў школу, таму што мае сябры таксама ідуць туды.</pre> <pre> 10. Калі б я мог, я б пайшоў у школу яшчэ ў мінулым годзе.</pre> <pre> Лічым балы: Калі дзіця пагадзілася з 6 - 10 пунктамі, то яно разумее, што такое школа, і ставіцца да яе станоўча, гатова да школы, хоча туды ісці і будзе вучыцца з цікавасцю. Калі пагадзілася з 4 - 6 пунктамі, дзіця хоча ў школу, але тая пакуль прыцягвае яго не вучобай. Калі маляня адказала станоўча толькі на тры (ці менш) пункта, яно не мае паняцця, што яго чакае ў школе, і не імкнецца стаць першакласнікам.</pre>Упэўнена, што сярод маіх чытачоў толькі падрыхтаваныя, сумленныя бацькі и дзеці! Што ж, з найлепшымі пажаданнямі і ў добры пуць!
Любімава І.М.