Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Насычаная субота

Дата: 17 декабря 2016 в 20:03, Обновлено 18 декабря 2016 в 18:14
750 просмотров

Як і заўжды, сёння нашых вучняў чакаў шэраг цікавых і разнастайных выхаваўчых мерапрыемстваў.

17 снежня на Беларусі адзначаецца Дзень беларускага кіно. Менавіта гэтай падзеі быў прысвечаны відэа-ўрок “Наша кіно”, які для вучняў 5 класаў падрыхтавала педагог-арганізатар Салаўёва А. В. На мерапрыемстве пяцікласснікі даведаліся аб гісторыі кінематаграфіі, прагледзелі самы першы ў гісторыў фільм братоў Люм’ер, заснавальнікаў сінематографа, даведаліся аб станаўленні і асаблівасцях беларускага кіно. Таксама яны пазнаёміліся з такім паняццям, як аніматроніка. Напрыканцы відэа-ўрока дзецям быў прадэманстраваны ролік “10 самых небяспечных трукаў у гісторыі кіно”.

Працягваецца ў школе і падрыхтоўка да святкавання Новага года. Для афармлення выставы “Эка-елка” вучнямі 1-11 класаў былі падрыхтаваны самыя разнастайныя работы: карціны, елкі, снегавікі, навагоднія кампазіцыі і г. д.

Для навучэнцаў 9-11 класаў настаўнікамі фізічнай культуры Захарчанка Г. Ю. і Кудзялевіч Г. І. было падрыхтавана і праведзена фізкультурнае свята “Беларуская сняжынка”. Пад час мерапрыемства вучні змаглі паспаборнічаць паміж сабой, а таксама ўзгададаць нацыянальныя беларускія зімовыя гульні. Для ўсіх жадаючых штодзён у школе праводзяцца трэніроўкі па настольнаму тэнісу.

Так званы “зялёны змей” – адна з заган сучаснага чалавецтва. З мэтай прафілактыкі гэтай звычкі ў нашай бібліятэцы адбыўся дыялог “Горкая ілюзія”, падчас якога вучні 7 класаў даведаліся аб падлеткавым алкагалізме.

Службай СППС было падрыхтавана і праведзена для 8 і 6 класаў некалькі мерапрыемстваў. Вучні 8 класаў наведалі псіхалагічны занятак “Сляпы танец”. Другая група іх аднакласнікаў была запрошана на трэнінгавы занятак “Эфектыўныя прыёмы зносін”. Дадзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на згуртаванне калектыву і фарміраванне даверных адносін унутры яго. Шостыя классы тым часам актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў дыскусіі “Чым слова наша адгукнецца”, якая была прысвечана праблеме брыдкаслоў’я.

Профарыентацыйная экскурсія была арганізавана сёння для навучэнцаў 9 “Б” класа. Вучні 4 класаў наведалі канцэрт Дзіцячай філармоніі. Экскурсійную эстафету заўтра, 18.12.2016 г., прымуць вучні 7 “Б” класа. Разам з Шапавалавай Н. Ю. яны паедуць ў г. Рэчыца, дзе, несумненна, весела будуць бавіць час, наведваючы боўлінг.

Група навучэнцаў 8 класаў прыняла ўдзел у трэнінгу “Скрыжаванне”, арганізаваным ЦВР.

Каманда школы адстойвала гонар школы ў раённай інтэлектуальнай гульне “Что? Дзе? Калі?”. Вынiк - 3 месца!

З традыцыйных мерапрыемстваў у школе сёння прайшлі “Школа будучага першакласніка” і сбор макулатуры. Працягнулі заняткі па плаванню трэцякласнікі, якія праводзяцца для іх  у СШ №12. Для вучняў 2 класаў прайшла акцыя “Наша хатняя праца”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.