Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Падрыхтоўка да святкавання Новага года

Дата: 16 декабря 2016 в 13:52, Обновлено 23 декабря 2016 в 10:57
779 просмотров

Новы 2017 год па кітайскаму каляндару будзе годам Чырвонага Агністага Пеўня. 28 студзеня Вогненная Малпа перадасць Пеўню свае паўнамоцтвы. Але, негледзячы на тое, што гэта адбудзецца больш чым праз месяц, святочныя падрыхтоўкі ў нашай школе пачаліся яшчэ 3 снежня.

Першымі свята адчулі школьныя вокны. Зараз звонку ўсе яны ўпрыгожаны лічбамі, сімвалам года, сняжынкамі вакол пацешнага снегавіка.

Наступным падрыхтоўчым этапам з’явілася выстава елак і іншых навагодніх персанажаў. Настаўнікі, навучэнцы і іх бацькі з непадробным імпэтам падтрымалі гэтую ідэю.

Традыцыйна ў файе 1 паверха знаходзіцца навагодняя прыгажуня - елачка. Прыбіраць яе ў гэты годзе было пачэсна даручана вучням 2 “Б” класа. З гэтай мэтай яны прынеслі з дому елачныя цацкі. Разам са сваёй настаўніцай Наталляй Уладзіміраўнай яны весела і даволі хутка прыбралі елачку. Цяпер яна кожную раніцу сустракае ўсіх пры ўваходзе ў школу.

Напрацягу дзвюх тыдняў у школе працуе майстэрня Дзеда Мароза. Там нашы вучні 1-8 класаў вырабляюць разнастайныя навагоднія ўбранствы, атрыбуты і сувеніры, а іх старэйшыя таварышы малююць навагоднія плакаты-віншаванні для школьных стэндаў.

Навінкай гэтага года стала правядзенне кастынгу на ролю Дзеда Мароза і яго ўнучкі Снягуркі. Большасцю галасоў пераможцамі былі абраны Некрашэвіч Нікіта, навучэнец 9 “Б” класа, і Гецман Марыя, навучэнка 8 “А” класа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.