Сёння ,21лютага, у нашай школе ў рамках Тыдня роднай мовы, а таксама з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы вучні 5-11 класаў і настаўнікі змаглі прыняць ўдзел ва Усебеларускай дыктоўцы. Тэкстам дыктокі быў узяты ўрывак з трылогіі " На ростанях" Якуба Коласа, 140- годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца ў гэтым годзе. Андрэй Лабановіч, герой трылогіі, - настаўнік неабыякавы, чулы, таксама вельмі глыбокі чалавек паслужыць прыкладам маладому пакаленню, магчыма , прымусіць задумацца пра сэнс чалавечага жыцця, яго прыгажосць. Вучні і настаўнікі змаглі паслухаць і напісаць словы роднай мовы.
Таксама ў рамках Тыдня роднай мовы будуць праводзіцца адкрытыя урокі і нфармацыйныя гадзіны. Настаўнікі беларускай мовы падрыхтавалі віртуальную галерэю " Па старонках твора К. Тарасава " Ефрасіння Полацкая"" ( Саковіч Ж.Л.), конкурс чытальнікаў " Чытаем класікаў" ( Туманава Ж.Л.), турнір " Залацінкі народнай мудрасці" ( Колеснева Н. І.) Няхай заўсёды гучыць родная мова! Наша мова- беларуская мова.