Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 9 человек

Дэкада рускай і беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе

Дата: 27 февраля 2021 в 16:15, Обновлено 28 февраля 2021 в 16:49
211 просмотров

Адкрытыя ўрокі і факультатыўныя заняткі, конкурсы, віктарыны, татальны дыктант - мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы і 100- годдзю з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа і Івана Пятровіча Шамякіна.

     З 18 па 27 лютага ў нашай школе праходзіла дэкада рускай і беларускай мовы і літаратуры, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы і 100- аму юбілею класікаў беларускай літаратуры, нашых землякоў, Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа. У рамках дэкады настаўнікі праводзілі адкрытыя ўрокі і факультатыўныя заняткі: " Ужыванне прыслоўяў- антонімаў у розных стылях" Н. І. Колеснева, " Человек создан для счастья, как птица для полёта" Н. М. Петух, " Свет зычных гукаў" Ж.Г. Саковіч, " Складаныя сказы Івана Мележа" Ж.Л. Туманава, " Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі" С. Р. Фёдарава, вусны часопіс " Сэрцам роднага слова краніся" Ж. Л. Туманава, конкурс " Знатоки русского языка" А. А.Бубягіна. Дэкада была завершана правядзеннем С. Р. Фёдаравай  мерапрыемства пад назвай" Свята роднай мовы: татальны дыктант", на якім вучні чыталі вершы на роднай мове, пачулі гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, паўдзельнічалі ў віктарыне па беларускай літаратуры" Падумай і адкажы". Заключным этапам мерапрыемства было правядзенне асветніцкай акцыі- татальны дыктант. Тэкст для дыктанта ўзяты з рамана Івана Шамякіна " Сэрца на далоні". У акцыі прынялі ўдзел 26 чалавек. Усе мы разам імкнёмся папулярызаваць граматнасць сярод моладзі. Быць граматным- гэта сучасна! Любіць сваё - гэта модна!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.